АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ГІМНАЗІЮ, ГІМНАЗІЮ-ІНТЭРНАТ
126. Пры прыёме на свабодныя месцы ў X–XI класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 2 па 12 жніўня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.
127. Даты правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах, у тым ліку дата рэзервовага дня, а таксама форма правядзення ўступных іспытаў па канкрэтных вучэбных прадметах да 10 красавіка года прыёму вызначаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.130. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:
тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэставыя заданні, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;
тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;
тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.
Заданні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў аб’ядноўваюцца ў білеты.
Практычныя заданні, што прадугледжваюцца білетамі, распрацоўваюцца экзаменацыйнымі камісіямі адпаведнай установы адукацыі і зацвярджаюцца старшынёй прыёмнай камісіі ўстановы адукацыі не пазней чым за тыдзень да пачатку ўступных іспытаў.
Заданні для правядзення ўступных іспытаў, названыя ў частцы першай гэтага пункта, зацвярджаюцца ўпраўленнямі адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
131. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш чым за 30 хвілін.
132. З мэтай забеспячэння правядзення ўступных іспытаў упраўленні адукацыі абласных выканаўчых камітэтаў, камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта:
вызначаюць і даводзяць да 10 красавіка года прыёму да ведама зацікаўленых тэрміны, парадак фарміравання заявак на атрыманне заданняў для правядзення ўступных іспытаў па адпаведных вучэбных прадметах і іх давядзення да гімназій, гімназій-інтэрнатаў;
вызначаюць колькасць варыянтаў заданняў па кожным вучэбным прадмеце;
вызначаюць упаўнаважаных асоб для распрацоўкі заданняў, тыражавання і пакетавання іх у адпаведнасці з заяўкамі.
133. На кіраўніка гімназіі, гімназіі-інтэрната ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.
134. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком гімназіі, гімназіі-інтэрната і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтай гімназіі, гімназіі-інтэрнаце. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш за адзін каляндарны дзень.
135. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
136. Пакет з заданнямі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце у прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.
АСАБЛІВАСЦІ ПРЫЁМУ Ў ЛІЦЭЙ, ВА ЎСТАНОВУ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫІ
143. Пры прыёме асоб у X клас для атрымання сярэдняй адукацыі ў ліцэях, ва ўстановах вышэйшай адукацыі асобы, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе, у перыяд з 16 па 20 чэрвеня года прыёму здаюць два ўступныя іспыты з ліку вучэбных прадметаў, вызначаных вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні.
144. Для правядзення ўступных іспытаў распрацоўваюцца наступныя заданні:
тэксты дыктантаў або тэксты дыктантаў з граматычным заданнем, тэксты тэставых заданняў, тэксты кантрольных работ для правядзення ўступных іспытаў у пісьмовай форме;
тэарэтычныя пытанні для правядзення ўступных іспытаў у вуснай форме;
тэарэтычныя пытанні і практычнае заданне (практычныя заданні) для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў.
146. Вучэбныя прадметы, па якіх праводзяцца ўступныя іспыты, вызначаюцца ліцэем, установай вышэйшай адукацыі ў залежнасці ад вучэбных прадметаў, што вызначаны для вывучэння на павышаным узроўні вучэбнымі планамі гэтых ўстаноў адукацыі.
147. Час на правядзенне ўступнага іспыту ў пісьмовай форме па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры распрацоўцы заданняў для яго правядзення, але не больш за 180 хвілін. Час для падрыхтоўкі да адказу па заданнях уступнага іспыту, што праводзіцца ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце ўстанаўліваецца пры фарміраванні білетаў для яго правядзення, але не больш за 30 хвілін.
148. Пры падрыхтоўцы да адказу па заданнях білета асоба, якая здае ўступны іспыт у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце, выконвае практычнае заданне (практычныя заданні) у лісце-ўкладышы, калі гэта прадугледжана білетам.
У час правядзення ўступнага іспыту ў вуснай форме, у спалучэнні вуснай і практычнай формаў па адпаведным вучэбным прадмеце члены экзаменацыйнай камісіі маюць права задаваць дадатковыя пытанні асобам, якія здаюць уступны іспыт па гэтым вучэбным прадмеце. Дадатковыя пытанні павінны насіць удакладняючы характар і не выходзіць за межы тэарэтычных пытанняў і практычнага задання (практычных заданняў) білета.
153. На кіраўніка ліцэя ўскладаецца адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці заданняў для правядзення ўступных іспытаў з моманту атрымання іх да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.
154. Атрыманыя пакеты з білетамі для правядзення ўступных іспытаў у спалучэнні вуснай і практычнай формаў перадаюцца кіраўніком ліцэя старшыням экзаменацыйных камісій па адпаведных вучэбных прадметах для распрацоўкі практычных заданняў.
Пасля зацвярджэння старшынёй прыёмнай камісіі практычных заданняў, якія прадугледжаны білетамі, білеты і практычныя заданні да іх пакетуюцца і захоўваюцца ў сейфе кіраўніка ліцэя да даты абвяшчэння заданняў на ўступным іспыце па адпаведным вучэбным прадмеце.
155. Расклад уступных іспытаў не пазней чым за тыдзень да пачатку іх правядзення зацвярджаецца кіраўніком ліцэя, установы вышэйшай адукацыі і даводзіцца да ведама асоб, якія выказалі жаданне прыняць удзел у конкурсе для атрымання сярэдняй адукацыі ў гэтых установах адукацыі. Прозвішчы членаў экзаменацыйных камісій у раскладзе не ўказваюцца. Для кожнай групы ў дзень праводзіцца адзін уступны іспыт. Працягласць перапынку паміж уступнымі іспытамі павінна складаць адзін або больш за адзін каляндарны дзень.
156. Парадак правядзення ўступнага іспыту і рэкамендацыі па выкананню прапанаваных заданняў даводзяцца старшынёй экзаменацыйнай камісіі (або па даручэнню старшыні экзаменацыйнай камісіі іншым членам экзаменацыйнай камісіі) да ведама асоб, якія прымаюць удзел у конкурсе, у аўдыторыі перад пачаткам уступнага іспыту.
157. Пакет з заданнямі, пакет з білетамі адкрываецца членам экзаменацыйнай камісіі ў дзень правядзення ўступнага іспыту па адпаведным вучэбным прадмеце ў прысутнасці асоб, якія здаюць гэты ўступны іспыт.